Готовые Домашние Задания

Рефераты по теме Микроэкономика

Реферат Беларусская музыка

Скачать реферат↓ [51.07 KB]



Текст реферата Беларусская музыка

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Кафедра беларускай мовы
Выканаў
Студэнт 1 курса
Факультэта ТТЛП 9 группы
Фрыцін Дзмітрый
Навуковы кіраўнік
В.М.Гусева
Мінск 2004
Змест.
1. Уводзіны
2. Агульная характарыстыка развіцця беларускай народнай музыкі
3. Беларуская народная інструментальная музыка
4. Народная песня – аснова нацыянальнага беларускага
прафесіянальнага музычнага мастацтва
5. Музычнае мастацтва Беларусі за гады Савецкай улады
6. Музычнае мастацтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
7. Музычнае мастацтва ў пасляваенны перыяд (1945 – 1968)
8. Вакальная музыка беларускіх кампазітараў. Вакальная музыка 20-х
– 70-х гадоў
9. Сімфанічная музыка беларускіх кампазітараў
1. Агульная характарыстыка.
2. Кароткі агляд развіця.
10. Камернаінструментальная музыка беларускіх кампазітараў.
11. Беларуская опера. Кароткі агляд развіцця опернага жанру ў
творчасці беларускіх кампазітараў
12. Сучасная беларуская музыка
13. “ Еўрабачанне-2004” – беларускі дэбют
14. Літаратура
Уводзіны
Музыка (ад грэчаскага – мастацтва муз) – мастацтва, якое
адлюстроўвае р эчаіснасць у гукавых вобразах. Здольная глубока
ўплываць на эмацыянальны настрой чалавека, музыка здаўна
выкарыстоўваецца з грамадскавыхаваўчай і арганізуючай мэтай і
адначасова служыць задавальненню эстэтычных патрэб грамадства.
Каштоўнасць музычнага твора вызначаецца прагрэсіўнасцю ідэйнага зместу
і мастацкай дасканаласцю яго вобразнага ўвасаблення.
Музычныя вобразы даюць абагульненае адлюстраванне з'яў рэчаіснасці і
ў той жа час яны канкрэтнагістарычныя – раскрываюць тыповыя,
сацыяльнаакрэсленыя характары людзей, карціны прыроды, жыццё народа,
краіны ў пэўную эпоху.
Першаасновай прафесіянальнай музычнай культуры і крыніцай яе
нацыянальнай акрэсленасці з'яўляецца народ.
У дакласавым грамадстве музыка мела дапаможнае значэнне, была
неад'емнай ад працоўных працэсаў і магічных дзействаў. Самавызначэнне
музыкі як асобнага мастацтва адбывалася паступова, у непарыўнай сувязі
з эвалюцыяй формаў працы і побыту .
Агульная характарыстыка развіцця беларускай народнай музыкі
Беларуская музыка ў дакастрычніцкі перыяд развівалася пераважна ў
форме вуснай народнай творчасці.
Народная музыка (музычны фальклор, вакальная і
музычнаінструментальная народная творчасць) развівалася ў непарыўнай
сувязі з працоўная дзейнасцю чалавека, з грамадскім побытам. Творы
народнай музыкі ўзнікаюць на аснове мастацкіх традыцый, адлюстроўваючы
калектыўна выпрацаваныя эстэтычныя прынцыпы працоўнага народа. У
працэсе вуснай перадачы твораў кожнае пакаленне удзельнічае ў іх
адборы і шліфоўцы. Абагульняючы і заоўваючы вопыт многіх пакаленняў,
народная музыка мае вялікае эстэтычнае, пазнавальнае і выхаваўчае
значэнне. Музычны фальклор – аснова нацыянальнага музычнага
стылю, вызначальная крыніца прафесійнай кампазітарскай музыкі і
канцэртнай творчасці самадзйных музычных