Готовые Домашние Задания

Рефераты по теме Журналистика, издательское дело и СМИ

Реферат Cтиль вещания

Скачать реферат↓ [68.94 KB]



Текст реферата Cтиль вещания

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
ФАКУЛЬТЭТ ЖУРНАЛІСТЫКІ
КАФЕДРА СТЫЛІСТЫКІ І ЛІТАРАТУРНАГА РЭДАГАВАННЯ
КУРСАВАЯ ПРАЦА
НА ТЭМУ:
? СТЫЛЬ РАДЫЁРЭПАРТ А Ж У?
Выканала студэнтка 3-групы
ІІІ курса
Ляневіч Кацярына
Навуковы кіраўнік
дац.І.В.Іўчанкаў
Мінск, 2003
УВОДЗІНЫ
Сярод даследчыкаў няма адзінства ў пытанні, што ўяўляе сабой
рэпартаж. Адны лічаць, што гэта дынамічна напісаная інфармацыя, якая
дае слухачу ўяўленне пра тую ці іншую падзею праз непасрэднае
ўспыманне журналіста. Іншыя збліжаюць рэпартаж з карэспандэнцыяй.
Думкі і ацэнкі розныя, таму што рэпартаж ? не кансерватыўная форма. Ён
знаходзіцца ў развіцці, і руху. Змяняюцца прыёмы, метады паднясення
матэрыялу. Назіранні паказваюць, што рэпартаж здзяйсняе рух ад
інфармацыйнасці да сінтэтычнасці. Такім чынам, рэпартаж можна назваць
жанрам, які спалучае ў сабе, з аднаго боку, строгую дакументальнасць і
аб?ектыўнасць (гэта далучае яго да інфармацыйных жанраў), з другога
боку, маляўнічасць і эмацыянальнасць, яркасць вобразаў, а гэта ўжо
звязана з самай істотнай прыкметай жанра, якую называюць рэпартажнасцю
ва ўласным сэнсе слова. Мэта радыёрэпартажуперанесці слухача на маесца
падзеі. Але падзеі баваюць розныя. Напрыклад, дэпутацкі семінар
з?яўляецца падзеяй статычнай. Зрабіць слухача удзельнікам статычнай
падзеі ? значыць адштурхнуць яго ад радыёпрыёмніку. Гаворачы пра
рэпартаж, пад падзеяй трэба разумець дынамічны працэс. Толькі
дынамічная падзея можа стаць падставай для стварэння рэпартажу. Жанр
патрабуе ад журналіста ?акунуцца? у атмасферу падзеі і праз уласныя
адчуванні данесці сутнасць таго, што адбываецца. Журналіст вядзе
аповяд, ужываючы займеннік я і дзеясловы бачу, чую, знаходжуся . І
гэтым усё сказана. Указанне часу, калі адбылася падзея, апісанне яе
акалічнасцей, розныя дэталі ? усё гэта павінна быць не ?прыблізна?, а
з абсалютнай дакладнасцю.
У сваёй курсавой я звяртаюся да вывучэння стылю рэпартажу, таму што
гэты жанр найбольш прыбліжаны да азначэння ?журналістыка?. Ён вымагае
заўсёды быць у віры падзей, ён інфармацыя і адначасова экспрэсія. Тут
можна цалкам рэалізаваць свой творчы патэнцыял. Рэпартажы ствараюць
людзі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якім уласціва заўсёды знаходзіць
нешта новае, паведамляць пра гэта так, як не перадасць ніхто іншы.
Рэпартаж патрабуе выпрацоўкі індывідуальнага стылю, каб слухач хацеў
слухаць менавіта твае рэпартажы.
Для таго, каб слухач мог адчуць усе нюансы журналісцкага твору,
рэпартаж павінен быць напісаны зразумелай і яснай мовай. Для
выпрацоўкі добрага стылю рэпарцёру небходны інтэлект, здольнасць
кампанаваць дэталі і будаваць асацыятыўны шэраг. Акрамя таго, патрэбна
практыка і ўменне выкарыстоўваць асноўныя прынцыпы, не кажучы пра
любоў да мовы і веданне граматыкі. Гэтыя прынцыпы павінны глыбока
ўкараніцца і быць натурал нымі, каб праяўляцца ўжо рэфлектыўна, нават
пад уціскам жорсткіх тэрмінаў і абставінаў.
Менавіта адпаведныя жу рналісцкія хваты дазваляюць найбольш трапна
перадаць прысутнасць